Вынікі лёсавання 1/8 фіналу футбольнай Лігі Еўропы

Вынікі лёсавання 1/8 фіналу футбольнай Лігі Еўропы

У пятніцу ў Ньёне прайшло лёсаванне 1/8 фіналу футбольнай Лігі Еўропы. У гэтую стадыю еўракубка прабіліся адразу два ўкраінскія клубы: кіеўскае "Дынама" трапіла на "Вільярэал", а данецкі "Шахцёр" — на "Рому". У іншых парах сустрэнуцца "Аякс" і "Янг Бойз", "Алімпіякос" і "Арсенал", "Дынама" (Заграб) і "Тотэнхэм", "Манчэстар Юнайтэд" і "Мілан", пражская "Славія" і "Глазга Рэйнджэрс", "Гранада" і "Мольдэ".

Першыя матчы прызначаны на 11 сакавіка, гульні ў адказ — на 18 сакавіка.

Вынікі лёсавання 1/8 фіналу футбольнай Лігі Еўропы
Вынікі лёсавання / twitter.com/EuropaLeague

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі