WSJ: адміністрацыя Байдэна разглядае магчымасць новых санкцый
Белы дом / pixabay
Адміністрацыя прэзідэнта ЗША Джо Байдэна разглядае магчымасць новага раўнда эканамічных санкцый супраць Беларусі, піша Wall Street Journal са спасылкай на ўласныя крыніцы.
Абмеркаванне новых санкцый пачалося пасля візіту ў Вашынгтон Святланы Ціханоўскай. На сустрэчах з заканадаўцамі і найвысокімі службовымі асобамі адміністрацыі Байдэна Ціханоўская настойвала на ўзмацненні санкцый.
Тэрміны новых санкцый пакуль не абмяркоўваліся.
“Мы не збіраемся анансаваць пэўныя дзеянні”, — сказаў высокапастаўлены службовец адміністрацыі.
Прадстаўнік Дзярждэпартамента Нэд Прайс таксама адмовіўся абмяркоўваць канкрэтныя дзеянні ЗША.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.