"Я не іх сукін сын": Лукашэнка апраўдваецца за перамовы з ЗША

лукашенко и трамп

Дональд Трамп і Аляксандр Лукашэнка

Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв’ю заблакаванаму ў Еўропе і ЗША расійскаму каналу RT пракаментаваў перамовы з амерыканскай дэлегацыяй, якія доўжацца ўжо год. Вынікам гэтых перамоваў стала зняцце шэрагу санкцый з Беларусі і выхад на волю некалькіх сотняў палітвязняў.

"Калі ў Расіі мяне нехта папракае, што я вяду перамовы з амерыканцамі, я магу ім задаць пытанне — а вы што, не вядзеце з амерыканцамі дыялог? Вядзеце. Але я вяду дыялог з амерыканцамі не супраць Расіі, не супраць Кітая. На першай сустрэчы я ім сказаў: хлопцы, Расія, Кітай — гэта не проста нашы партнёры, гэта нашы сябры", — сказаў Лукашэнка.

Ён таксама пракаментаваў шматвектарнасць палітыкі Беларусі.

"За што нас папракаць? Няма за што. Якія б перамовы са мной Захад ні вёў, я выдатна разумею, што я не іх сукін сын", — сказаў Лукашэнка.

Інтэрв’ю ў Лукашэнкі браў вядучы RT Рычард Санчез. У 2022 годзе YouTube заблакаваў усе каналы RT у краінах Еўрапейскага саюза і ЗША. Тое самае зрабіла кампанія Meta — неўзабаве пасля пачатку расійскага ўварвання ва Украіну.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.