Як у Беларусі прайшлі Каляды-2010
Ператрусы, канфіскацыі, затрыманні. Праваабаронца Алена Танкачова спецыяльна для Еўрарадыё падвяла вынікі Калядаў у Беларусі.
Паводле яе слоў сёння Вольга Някляева падала скаргу ў
пракуратуру генеральнаму пракурору Васілевічу. Пульсуе інфармацыя, што,
магчыма Някляеў знаходзіцца не ў СІЗА КДБ, а ў бальніцы, падкрэслівае
праваабаронца. У паўторнай заяве Вольга патрабуе даць ёй інфармацыю аб
месцазнаходжанні яе мужа, і дапусціць адваката, каб упэўніцца ў стане
здароўя Някляева.
Танкачова распавяла, што на працягу дня
адбываліся вобыскі, якія праводзіліся па хатнім адрасам, кватэрах
актывістаў, якія знаходзяцца ў СІЗА КДБ, а гэтак жа па шэрагу адрасоў
грамадскіх актывістаў у рэгіёнах. Вобыскі прайшлі ў кватэрах Вечаслава Сіўчыка, Алега Воўчака, Уладзіміра Халіп, на кватэрах жонкі і бацькоў Аляксандра Атрошчанкава, Дзмітрыя Бандарэнка, Аляксандра Арэстовіча, маці Наталлі Радзінай, у Мінскім офісе АГП.
У кватэры бацькоў рэгіянальнага актывіста Юрыя Алейніка
з Маладэчна была канфіскавана аргтэхніка, носьбіты інфармацыі,
нягледзячы на тое, што і бацькі і малодшы брат упэўнівалі, што гэта
маёмасць, якая належыць не Юрыю.
Сярод станоўчых момантаў сённяшняга святочнага дня Танкачова адзначыла сустрэчу кіраўніка штаба Някляева Андрэя Дзмітрыева з адвакатам. Сёння упершыню Ірына Мініна змагла
сустрэцца са сваім падабаронным, з яе ўзята падпіска аб
неразгалошванні. З таго, што магла сказаць Ірына, яна паведаміла, што
Андрэй знаходзіцца ў нармальным стане, засяроджаным, адказным. Стан
здароўя не выклікае сур'ёзных апасенняў, нягледзячы на тое, што адвакат
ведае аб хранічных захворваннях з сэрцам. Доўгая немагчымасць зносін з
Андрэем таксама выклікалі сумненні аб стане яго здароўя, адзначыла
праваабаронца.
Учора ўвечары былі затрыманы два маладых праваабаронца Вольга Дамарад і Махаіл Мацкевіч,
суд над імі будзе праходзіць у панядзелак у Маскоўскім судзе, яны увесь
тыдзень займаліся маніторынгам судовых працэсаў па затрыманнях, якія
адбыліся ў ноч з 19 на 20 снежня.
Танкачова таксама адзначыла,
што сёння дастаткова шырока быў распаўсюджаны зварот Нацыянальнай
платформы Форуму грамадзянскай супольнасці праграмы "Усходняе
партнёрства". Больш 35 падпісантаў асудзілі жорсткі разгон дэманстрацыі
19 снежня і заклікалі ўлады вызваліць з-пад варты ўсіх кандыдатаў у
прэзідэнты і іх прыхільнікаў, а таксама спыніць палітычна матываваны
пераслед грамадзян, распавяла Танкачова.
Ужо пасля эфіра з Танкачовай адбыўся ператрус у мінскім офісе "Еўрарадыё".