Як змяняліся курсы валют пры Ермаковай і Калаўры (інфаграфіка)
Еўрарадыё падлічвае, як мяняўся курс долара паводле Нацбанка і курс пакупкі ў абменніках пасля ўвядзення збору на пакупку валюты.
З 19 снежня ў Беларусі ўводзяць падатак у 30% на пакупку валюты. Але гэта не называюць афіцыйнай дэвальвацыяй. Курс па Нацбанку моцна не мяняецца, але набыць валюту па ім не магчыма.
27 снежня замест Надзеі Ермаковай кіраўніком Нацбанка становіцца Павел Калаўр. Ужо з 30 снежня курс долара расце прыблізна на 8%, а збор на пакупку валюты зніжаецца на 10%. Сітуацыя паўтараецца 5 снежня. На 6 снежня курс долара па Нацбанку расце, але зніжаецца падатак — цяпер ён 10%.
Фота: РІА "Новости"