Якія сілавікі супраць бязвізавага рэжыму для замежнікаў?

Якія сілавікі супраць бязвізавага рэжыму для замежнікаў?

Намеснік міністра спорту і турызму Міхаіл Партны кажа, што бязвізавы ўезд для замежнікаў на пяць дзён пры ўездзе праз Нацыянальны аэрапорт можа быць уведзены ўжо сёлета.

Гэта падтрымліваюць Міністэрства спорту і турызму, Мінэканомікі і МЗС, але з боку сілавых ведамстваў "ёсць пэўныя сумневы”.

"Відаць, трэба ўдакладніць, што за грамадзяне прыязджаюць, якія ў іх намеры. Бо цяпер у свеце небяспечна. Таму гэтаму пытанню трэба надаваць увагу", — удакладняюць у міністэрстве спорту і турызму.

Паглядзім, хто з сілавікоў замінае замежнікам прыязджаць у Беларусь без віз.

У Памежнага камітэта бязвізавы рэжым пытанняў не выклікае. Гэта Еўрарадыё пацвярджае Аляксандр Цішчанка, кіраўнік прэс-службы камітэта. Бо памежнікам "не важна, правяраць пашпарты з візай, ці без".

"Праваахоўныя органы, спецслужбы, крытычна ставяцца да ініцыятыў па спрашчэнні перамяшчэння замежнікаў. Напэўна, іх бянтэжыць любая ініцыятыва, якая прынясе некантраляваныя перамяшчэнні замежнікаў. Яшчэ раней, калі былі перамовы па малым памежным руху, праваахоўнікі хацелі, каб яны рэгістраваліся", — такая думка ў эксперта Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Андрэя Елісеева.

Але ў міліцыі бязвізавы рэжым… таксама не выклікае пытанняў. “Ніякіх праблем з гэтым няма. Мы не праціўнікі і не прыхільнікі такога закона, — адказваюць у прэс-службе МУС на афіцыйны запыт Еўрарадыё.

Цяпер замежнік можа знаходзіцца ў Беларусі без рэгістрацыі пяць дзён. Калі ён прыязджае больш, чым на пяць дзён, яму трэба зарэгістравацца па месцы пражывання. У гасцініцах і хостэлах рэгіструюць аўтаматычна. Зарэгістраваўшыся ў адным месцы, замежнік можа свабодна перамяшчацца па краіне.

У беларускіх візах амаль не адмаўляюць, кажуць Еўрарадыё ў Міністэрстве замежных спраў. Працэнт адмовы "блізкі да нуля і роўны матэматычнай пагрэшнасці".

Якія сілавікі супраць бязвізавага рэжыму для замежнікаў?

Бязвізавы рэжым для Аўгустоўскага канала. Ці можна будзе прыехаць у Гродна?

У Памежным камітэце кажуць, што акурат распрацоўваюць гэтае пытанне.

Раней замежнікам ужо дазволілі ездзіць без віз на Аўгустоўскі канал, а таксама пускалі без іх на чэмпіянат свету па хакеі.

Цяпер праект закона аб бязвізавым уездзе для замежнікаў на пяць дзён — на разглядзе ў Савеце міністраў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі