Японія закрыла межы для грамадзян Беларусі

Японія закрыла межы для грамадзян Беларусі

Японія ўнесла ў "спіс неўязных" грамадзян яшчэ 14 краін, у тым ліку Беларусі. Пра гэта на пасяджэнні аператыўнага штаба па барацьбе з каранавірусам заявіў прэм'ер-міністр краіны Сіндза Абэ, піша Kyodo News.

Раней японскі ўрад забараніў уезд грамадзянам 63 краін, асцерагаючыся завозных выпадкаў COVID-19. У гэты "чорны спіс" трапілі краіны з актыўным распаўсюдам каранавіруса — Кітай, Паўднёвуя Карэя, ЗША і еўрапейскія дзяржавы.

Цяпер да іх дадаліся Беларусь, Расія, Украіна, Саудаўская Аравія, Аб'яднанаыя Арабскія Эміраты, Кувейт ды інш. Абмежавальныя меры набудуць моц з 29 красавіка.

Усе неграмадзяне Японіі, якія на працягу двух папярэдніх тыдняў пабывалі ў адной з гэтых краін, не змогуць трапіць у краіну. 

Да канца траўня таксама прыпынена дзеянне візаў для замежнікі з краін, якія не трапілі ў "чорны спіс". А японцы, якія вяртаюцца з-за мяжы, абавязаныя прайсці тэст на каранавірус і 14 дзён быць у самаізаляцыі.

На сёння ў Беларусі зарэгістравана 11 289 выпадкаў заражэння COVID-19. Памерла 75 пацыентаў з каранавірусам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі