Ярмошына: Мой бацька ваяваў з бандэраўцамі і варыў суп з чарапах
А таксама развёўся з жонкай амаль у 60 гадоў, бо “загуляў пад старасць”.
Старшыня беларускага ЦВК Лідзія Ярмошына расказала рэсурсу “Спутник” пра тое, як ваяваў яе бацька ў Другую сусветную вайну. Паводле яе слоў, бацька, Міхаіл Гаркавенка, быў артылерыстам. Атрымаўшы моцнае раненне, ён трапіў у шпіталь у Ташкент. Там было вельмі голадна, і з гэтай прычыны байцы стралялі чарапах, з якіх варылі наварысты суп.
Бацька кіраўніцы ЦВК ваяваў на Украінскім фронце, вайна для яго скончылася ў Венгрыі — ён атрымаў медаль за вызваленне Будапешта. Пасля вайны ён ваяваў з бандэраўцамі ў Львоўскай вобласці, засведчыла Лідзія Ярмошына.
Пад старасць бацька кіраўніцы ЦВК развёўся са сваёй жонкай, бо “загуляў пад старасць гадоў”, і ў іншым шлюбе паспеў адзначыць сярэбранае вяселле. Памёр ён 11 гадоў таму.
Фота з архіву