Яшчэ адзін гендырэктар "Барысаўдрэва" трапіў пад суд
Пракуратура Мінскай вобласці накіравала ў суд Барысаўскага раёна крымінальную справу былога гендырэктара прадпрыемства "Барысаўдрэў". Яго вінавацяць у злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі, што пацягнула прычыненне істотнай шкоды дзяржаўным і грамадскім інтарэсам і цяжкія наступствы, піша tut.by.
Праваахоўнікі заяўляюць, што менеджар хацеў прыхарошыць сапраўднае становішча і вынікі працы прадпрыемства. Каб схаваць сваю некампетэнтнасць ў выкананні даведзеных прагнозных паказчыкаў выпуску запалак і пазбегнуць дысцыплінарнай адказнасці, ён сістэматычна даваў незаконныя ўказанні падначаленым завышай у справаздачах колькасць вырабленых запалак.
Гэта цягнула не толькі скажэнне дзяржаўнай статыстыкі, але і незаконныя налічэння і выплаты прэмій работнікам прадпрыемства ды інш.
Па падліках следства, незаконныя дзеянні гендырэктара прычынілі маёмасную шкоды прадпрыемству на суму больш за 75 млн рублёў. Цяпер яму пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі.
Паведамляецца, што зараз былому гендырэктару "Барысаўдрэва" 60 гадоў. На гэтай пасадзе ён працава з траўня 2010 года па красавік 2012 года. Як адзначае tut.by, у гэты час прадпрыемствам кіраваў Уладзімір Кухта.
Самы гучны суд над гендырэктарам "Барысаўдрэва" адбыўся ў сакавіку 2014-га. Тады Уладзіміра Мальцава асудзілі на тры гады за злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі падчас мадэрнізацыі прадпрыемства. Пазней тэрмін быў перагледжаны, і 2 ліпеня 2015 года Мальцаў выйшаў на волю.