Яшчэ дзве “бронзы” — самба і акрабатыка

Яшчэ дзве “бронзы” —  самба і акрабатыка

Яшчэ два бронзавыя медалі заваявалі беларускія атлеты ў першы дзень Еўрапейскіх гульняў у Мінску.

Самбіст Уладзіслаў Бурдзь заняў трэцяе месца ў катэгорыі да 57 кг. У вырашальным паядынку ён адолеў турка Эмрэ Чэліка —  6:0.

На турніры па самба разыгрываюць 18 камплектаў медалёў, спаборніцтвы скончацца 23 чэрвеня.

Акрабаткі Вераніка Набокіна, Юлія Івончык і Карына Сандовіч атрымалі бронзу ў дынамічных практыкаваннях. Раней тая ж група атлетак мела “золата” ў балансавых практыкаваннях.

Усяго ў першы дзень Еўрапейскіх гульняў беларусы заваявалі ўжо 7 медалёў: залаты, сярэбраны і пяць бронзавых.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі