Юшчанка даручыў Цімашэнцы забяспечыць прывядзенне да прысягі Януковіча
Ва Ўкраіне судовы працэс па абскарджанню афіцыйных вынікаў прэзідэнцкіх выбараў аказаўся хуткім і без трансляцыі ў прамым эфіры, як таго патрабаваў бок дзеючага прэм'ера.
У першы дзень разгляду пазову кандыдата ў прэзідэнты Юліі Цімашэнкі суд паспеў выслухаць толькі яе прадстаўнікоў — больш за 4 гадзіны яны пераконвалі суд у неабходнасці правядзення пераліку галасоў на асобных участках Крыма, Луганскай і Данецкай абласцей, што магло б стаць падставай для правядзення перагаласавання другога туру выбараў. Аднак суд адхіліў практычна ўсе клапатанні, на якіх і будавалася стратэгія боку Цімашэнкі. У сувязі з гэтым Юлія Цімашэнка абвінаваціла суд ў прадузятасці і заявіла аб адклiканнi свайго пазову.
Юлія Цімашэнка: "Улічваючы, што суд, па сутнасці, адмаўляецца ўстанавіць ісціну, сёння на ранішнім пасяджэнні Вышэйшага адміністрацыйнага суду, я адклікала свой пазоў і звярнулася ў суд з просьбай прыпыніць гэта дзейства, якое зусім не нагадвае правасуддзе. Зараз мы чакаем такога рашэння. Будзе відавочна, што калі яны без нашага ўдзелу працягнуць разгляд гэтага пытання, то гэта будзе азначаць, што пры любых абставінах яны хочуць "асвяціць" гэтую фальсіфікацыю, зрабіць так, каб яна была узаконеная".
Калегія Вышэйшага адміністрацыйнага суду ў складзе 50 суддзяў больш за пяць гадзін у дарадчым пакоі абмяркоўвала магчымае рашэнне ў сувязі з дастаткова нечаканым крокам Юліі Цімашэнкі. Абмеркаваўшы ўсе дэталі, суд абвясціў вердыкт — задаволіць хадайніцтва аб адклiканнi пазову, а саму пазоўную заяву пакінуць без разгляду. Не дачакаўшыся гэтага рашэння суду, дзеючы прэзідэнт Украіны Віктар Юшчанка, які на выбарах заяўляў аб тым, што ўкраінцам павінна быць сорамна за свой выбар, афіцыйна павіншаваў Віктара Януковіча з легітымным абраннем новым кіраўніком дзяржавы.
Сваім асобным указам Віктар Юшчанка сёння зацвердзіў усе меры па падрыхтоўцы да інаўгурацыі былога свайго апанента. Ён даручыў ураду, які пакуль яшчэ ўзначальвае Юлія Цімашэнка, забяспечыць усе неабходныя фінансавыя і арганізацыйныя мерапрыемствы для прывядзення да прысягі новага прэзідэнта Ўкраіны. Інаўгурацыя Віктара Януковіча павінна адбыцца на ўрачыстым пасяджэнні Вярхоўнай Рады 25 лютага.
Парламенцкая фракцыя БЮТ ужо заявіла пра намер праігнараваць гэтую афіцыйную цырымонію. "Гэта не наша свята", — сказаў дэпутат фракцыі БЮТ Сяргей Мішчанка.