"Ювентус" і "Манчэстар Сіці" выйгралі ў матчах футбольнай Лігі чэмпіёнаў
У Германіі ды Італіі завяршыліся першыя паядынкі другога тура футбольнай Лігі чэмпіёнаў.
Англійскі "Манчэстар Сіці" ў гасцях выйграў у нямецкага "Хафенхайма" — 2:1. У іншым матчы групы F данецкі "Шахцёр" згуляе ў гасцях у французскага "Ліёна".
Італьянскі "Ювентус" на сваім полі выйграў у швейцарцаў з "Янг Бойз" — 3: 0. Хет-трык аформіў аргенцінскі легіянер Паўла Дыбала, нашчадак польскіх эмігрантаў.
Пазней у квартэце Н "Манчэстар Юнайтэд" згуляе ў сябе дома з іспанскай "Валенсіяй".