З 1 кастрычніка беларусаў перастануць папярэджваць аб змяненні нумароў

У Беларусі 1 кастрычніка спыняюць работу аўтаінфарматары, устаноўленыя на нумарах экстранных служб, якія былі зменены 31 сакавіка 2007 года. Прэс-служба нацыянальнага аператара электрасувязі прадпрыемства "Белтэлекам" зазначае, што пасля пераходу на новую, перспектыўную, нумарацыю, аўтаінфарматары выконвалі функцыю падказкі пры няправільным наборы нумароў экстранных, заказных і даведачна-інфармацыйных служб.

Варта зазначыць, што новы набор з'яўляецца першым этапам пераходу краіны на перспектыўную нумарацыю. Другім этапам з'яўляецца адмова ад лічбы 8 у наборы міжгародніх і міжнародных нумароў і пры выхадзе на сеткі мабільных аператараў. Замест яе намечана ўвесці, як прынята ў свеце, 0 і 00 адпаведна.

На гэтым, паведамляюць у "Белтэлекаме", завершыцца прывядзенне беларускай нумарацыі да міжнародных стандартаў. Цяпер ідзе падрыхтоўка да другога этапу.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі