З 1 жніўня дапамога на дзяцей да 3 гадоў вырасце ў сярэднім на 20 рублёў
Фота: kamsoccentr.ru
З 1 жніўня 2017 года ў Беларусі вырастце дапамога на дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў. Прыбаўка складзе ад 17,5 да 22,5 рубля ў залежнасці ад віду дапамогі.
Дапамога на першае дзіця з 1 жніўня складзе 278,88 рубля (35% ад сярэднямесячнага заробку ў квартале), на другое і наступных дзяцей — 318,72 рубля (40% ад сярэдняга заробку).
Дапамога на дзіця-інваліда да 3 гадоў будзе складаць 358,56 рубля ў месяц — 45% ад сярэдняга зародку, паведамляе TUT.by.
Сярэднямесячны заробак у другім квартале вырас да 796,8 рубля. Гэта на 59,2 рубля больш, чым у першым квартале.
Толькі за чэрвень сярэдні заробак рабочых і служачых у Беларусі вырас на 24,1 рубля.
З 1 жніўня таксама павінен змяніцца і памер аднаразовай выплаты ў сувязі з нараджэннем дзіцяці. Ён залежыць ад бюджэту пражытковага мінімуму, але дакладная лічба яшчэ не агучаная.