З БТ сышоў вядучы вайсковай праграмы "Арсенал"

З БТ сышоў вядучы вайсковай праграмы "Арсенал"

З БТ сышоў вядучы вайсковай праграмы "Арсенал" Уладзімір Бурко. Ён піша ў Facebook, што негалосна быў "медыйным тварам міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь".

"Я ніколі б, нават у самым страшным сне, не падумаў, што салдаты і тэхніка, пра якія я расказваў, могуць быць выкарыстаны супраць свайго народу... — гэта цытата з паста тэлевядучага. — Супраць мірнага насельніцтва краіны, супраць жанчын і не дай Бог дзяцей".

Бурко заклікае сілавікоў адумацца, "пакуль не позна".

Ён не першы журналіст, які апошнім часам аб'явіў пра сыход з дзяржаўных тэлеканалаў. Людзі рэагуюць на жорсткія разгоны мірных пратэстаў, на здзекі над затрыманымі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі