Яўген Перлін звальняецца з Белтэлерадыёкампаніі

Яўген Перлін звальняецца з Белтэлерадыёкампаніі

Журналіст Яўген Перлін звальняецца з Белтэлерадыёкампаніі. Заяву з гэтай нагоды ён змясціў на сваіх старонках у сацсетках. Перлін падкрэслівае, што рашэнне прыняў сам і зразумела чаму. "Што сталася з маёй Беларуссю?", — піша журналіст. Як вядома, у апошнія дні праходзяць масавыя пратэсты супраць фальсіфікацыі выбарў, затрыманыя больш за 6 тысяч чалавек, сотні пацярпелі, ёсць загінулыя.

"Спадзяюся, што хутка вернецца тая самая #МаяКраiнаБеларусь", — піша Перлін.

Гэта не першае такое звальненне журналістаў з дзяржаўных тэлеканалаў на фоне жорсткіх разгонаў пратэстоўцаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі