З чэрвеня новае жыллё ў Брэсце будзе здавацца “пад ключ”

Жыллё для тых, хто стаіць у чарзе на паляпшэнне жыллёвых умоў, будзе здавацца цалкам у гатовым выглядзе. Пра гэта паведаміў Еўрарадыё начальнік аддзела будаўніцтва Брэсцкага гарвыканкама Аляксандр Барысаў: "З чэрвеня ўжо жыллё будзе здавацца “пад ключ”.

Унутраная аздоба мае выконвацца з будаўнічых матэрыялаў беларускай вытворчасці, сказаў спадар Барысаў. Абавязкова аздабляцца  знутры будуць кватэры, пабудаваныя коштам ільготнага крэдытавання.

Нагадаем, раней такія кватэры дзеля таго, каб паскорыць будаўніцтва і больш адпавядаць густам гаспадароў кватэраў, маглі здаваць і без унутранай аздобы - па жаданні ўладальнікаў жылля.

Адпаведныя рашэнні былі прынятыя ўладамі яшчэ летась, але іх выкананне адцягвалася з розных прычынаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі