З несумленнымі сабачнікамі цяпер разбіраецца міліцыя
Прыцягнуць да адказнасці тых, што парушае правілы выгулу сабак, стала прасцей, адзначае агенцтва “Мінск-Навіны”. Дагэтуль за такімі парушальнікамі сачылі толькі супрацоўнікі жыллёвых арганізацый, а цяпер імі займаецца міліцыя. Такое стала магчыма пасля таго, як ад 23 лютага 2010 года ўнеслі змены ў Працэсуальна-выканаўчы кодэкс аб адміністратыўных правапарушэннях. На тых, хто выгульвае сабак у забароненых месцах ды іншым чынам парушае правілы, пратаколы цяпер складаюць міліцыянты.
Увогуле ж за першае паўгоддзе бягучага года ў Мінску выявілі 831 выпадак парушэння правілаў выгулу сабак.
Увогуле ж за першае паўгоддзе бягучага года ў Мінску выявілі 831 выпадак парушэння правілаў выгулу сабак.