З паездкі па Еўропе амерыканскія школьнікі прывезлі... снарады
У міжнародным аэрапорце Чыкага ў багажы знайшлі два артылерыйскія снарады часоў Першай сусветнай вайны.
Сумкі, у якіх яны ляжалі, належаць школьнікам, якія прыляцелі на самалёце з Лондана. Як паведамляе РІА "Новости", хлопцы 16 і 17 гадоў вярнуліся са школьнай паездкі па Еўропе. Іх затрымалі ў той момант, калі яны здзяйснялі перасадку на рэйс у Сіэтл.
Спецыялісты зрабілі выснову, што снарады не ўяўляюць небяспекі. Дарэчы, юнакі распавялі, што купілі 100-гадовыя боепрыпасы на артылерыйскім палігоне. Пасля допыту "зламыснікаў" адпусцілі.
Фота — Fotolia