З прадстаўніцтвам ЕС ў Мінску можа здарыцца тое ж, што з амбасадай ЗША
На думку нямецкай дыпламатыі, дыялог з Беларуссю паспрыяе рэфармаванню аўтарытарных структураў больш, чым палітыка ізаляцыі. Нямецкі эксперт Райнэр Лінднэр заявіў, што ЕС варта задумацца пра паслабленне санкцыяў. А праціўнікі пацяплення стасункаў у ЕС лічаць, што ісці на саступкі варта толькі пры бачнай дэмакратызацыі рэжыму. Еўрарадыё звярнулася да палітычнага аналітыка Рамана Якаўлеўскага і
выкладчыка ЕГУ палітолага Дзяніса Мельянцова з пытаннямі: якія краіны ў
Еўропе выступаюць за збліжэнне з Беларуссю, а якія займаюць
непрымірымую пазіцыю. І чый падыход мае шанец выйграць?
Раман Якаўлеўскі: -- Па-першае, гэта Літва і Польшча. Яны зараз з’яўляюцца лакаматывам новай еўрапейскай палітыкі на Ўсходзе і выступаюць за дыялог. Па-другое, гэта Аўстрыя і Нямеччына, якія маюць тут сур’ёзныя бізнэс-інтарэсы, якія могуць канкураваць з расійскімі -- фірмы і банкі (я маю на ўвазе найперш Raiffeisen Bank). Кажуць, што Вялікабрытанія змяніла падыходы на больш прагматычныя. Я б з асцярогай ставіўся да гэтага сцверджання, бо Брытанія традыцыйна жорстка ставіцца да такіх рэжымаў. Ці будзе дыялог з Еўропаю пасля выбараў? Я думаю, на гэтае пытанне вельмі хутка дасць адказ Лукашэнка.
Дзяніс Мельянцоў: -- Краіны старой Еўропы – Нямеччына, Францыя, Вялікая Брытанія, Італія – раней насцярожана ставіліся да беларускага рэжыму, настойвалі на ўвядзенні санкцыяў, дэмакратызацыі. У адрозненні ад старой Еўропы, краіны Ўсходняй Еўропы, у першую чаргу суседзі Беларусі, мелі большую інфармацыю пра Беларусь і большыя эканамічныя інтарэсы тут. Гэта датычыць Літвы, праз чый Клайпедскі порт адбываецца вельмі вялікая перавалка беларускіх грузаў, гэта Латвія, праз якую ідзе значная частка беларускага транзіту, і Польшча. Яны імкнуліся паўплываць праз падвышэнне колькасці кантактаў на ўсіх узроўнях, паслядоўна выступалі супраць эканамічных і палітычных санкцыяў, за зніжэнне коштаў шэнгенскіх візаў для беларусаў. Цяпер можна канстатаваць выроўніванне палітыкі старой і новай Еўропы што да Беларусі. Ёсць інтэнцыя на нармалізацыю стасункаў з цяперашнім рэжымам, але пры пэўных умовах.
Дзяніс Мельянцоў лічыць, што, калі ЕС не прызнае выбараў, Аляксандр Лукашэнка спыніць стасункі з Захадам і пойдзе ў Маскву.
Дзяніс Мельянцоў: -- Можа быць разрыў дыпламатычных стасункаў з ЕС як з саюзам. У нас ёсць прадстаўніцтва ЕС ў Мінску. Лукашэнка даў зразумець, што можа зрабіць з ім тое самае, што з амбасадай ЗША. Цяпер збліжэнне рэжыма з Захадам мае характар апошняга тэсту. Калі Захад не прызнае выбараў, афіцыйны Менск разверне сваю палітыку ў бок Масквы. Для яго там ёсць цалкам бачныя выгоды і вядомыя, хоць і небяспечныя, правілы гульні. Тады Беларусь пойдзе на больш шчыльныя палітычныя стасункі з Расеяй з усімі вядомымі наступствамі. Таму цяпер для нас склалася геапалітычнае вакно магчымасцяў, калі мы можам з меншымі высілкамі і стратамі ўвайсці ў еўрапейскае геапалітычнае поле.
Фота: НТВ