З СІЗА выйшла яшчэ адна фігурантка "справы TUT.BY"
Яшчэ адну фігуранту "справы TUT.BY" выпусцілі з СІЗА ў Мінску.
Былому галоўнаму інжынеру партала Але Лапатка змянілі меру стрымання, але абвінавачванні з яе не знятыя. Яна была за кратамі амаль год.
За год, які прайшоў з часу арыштаў па "справе TUT.BY", адбыўся толькі адзін суд. 25 красавіка былога менеджара TAM.BY Дар'ю Данілаву асудзілі на год і чатыры месяцы калоніі агульнага рэжыму. З улікам тэрміну, праведзенага ў СІЗА (больш за 11 месяцаў), яе адпусцілі ў зале суда. Цяпер яна выехала ў Грузію.
З затрыманых па "справе TUT.BY" за кратамі застаюцца былая гендырэктарка TUT.BY Людміла Чэкіна, былая галоўная рэдактарка Марына Золатава, журналістка Алена Талкачова.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.