З васьмі ветэранаў у першым шэрагу ля Кургана Славы ў масцы — толькі адзін
3 ліпеня ў Беларусі святкуецца Дзень Незалежнасці. Урачыстасці праходзяць ля Кургана Славы пад Мінскам: туды прыехаў Аляксандр Лукашэнка, туды ж павезлі ветэранаў, чыё здароўе дазваляе ўдзельнічаць у такіх мерапрыемствах.
Еўрарадыё звярнула ўвагу на кадр з жывой трансляцыі. На ім у першым шэрагу сядзяць восем пажылых людзей — мабыць, ветэраны баявых дзеянняў. Маску, якая ахоўвае ад вірусаў і, у прыватнасці, ад COVID-19, мае толькі адзін ветэран. Падаецца, людзі, якія прайшлі Вялікую Айчынную, не асабліва баяцца каранавіруса.
Усяго за два месяцы 2020 года — травень і чэрвень — колькасць ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі скарацілася амаль удвая. Гэта афіцыйная статыстыка. Лічбы:
01.04.2019 — ветэранаў 6250
01.04.2020 — ветэранаў "менш за 5 тысяч"
01.05.2020 — ветэранаў 4,7 тысячы
01.07.2020 — ветэранаў 2639
Гэта страшнае зніжэнне, якога не было раней. З 1 красавіка 2019 года да 1 траўня 2020 года памерла менш ветэранаў ВАВ, чым у траўні — чэрвені 2020 года.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.