За 2017 год у беларускай арміі — 5 суіцыдаў

Фота: TUT.BY / Аляксандр Васюковіч
Фота: TUT.BY / Аляксандр Васюковіч

За 2017 год пяцёра вайскоўцаў беларускай арміі скончылі жыццё самагубствам. Трое самагубцаў — салдаты тэрміновай службы. Пра гэта распавёў Еўрарадыё начальнік прэс-службы Міністэрства абароны, палкоўнік Уладзімір Макараў:

"На жаль, у 2017 годзе пяцёра чалавек [скончылі жыццё самагубствам], у тым ліку трое вайскоўцаў тэрміновай службы. Пазалетась — чацвёра вайскоўцаў, усе тэрміновай службы. За апошняе пяцігоддзе ў сярэднім 4 чалавекі, а калі дакладней — 3,8", — распавёў прэс-сакратар ведамства.

У жніўні 2018 года ў Мінску пачалі разглядаць рэзанансную справу па факце гібелі салдата тэрміновай службы Аляксандра Коржыча ў навучальным цэнтры ў Печах. Праз месяц стала вядома, што ў Гродзенскай вобласці рахункі з жыццём звялі яшчэ два салдаты тэрміновай службы, а таксама прапаршчык у адной з частак пад Полацкам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі