За "абразу Лукашэнкі" ў калонію адправілі бацьку шасці дзяцей

Дзмітрый Лазар / t.me/viasna96/
Дзмітрый Лазар / t.me/viasna96/

Суд Маладзечанскага раёна (суддзя — Дзяніс Барэйка) адправіў на два з паловай года ў калонію агульнага рэжыму бацьку шасці дзяцей Дзмітрыя Лазара. Ён быў прызнаны вінаватым у "абразе" суддзі, чатырох міліцыянераў і Аляксандра Лукашэнкі. Лазару прызначылі і штраф — 3700 рублёў. Дзяржабвінавачванне падтрымала памочніца пракурора Юлія Жук (яна прасіла 4 гады калоніі), паведамляе @viasna96.

Па версіі следства, Дзмітрый Лазар у тэлеграм-чаце пакінуў "абразлівыя каментары" ў дачыненні да мінскай пракуроркі Жаны Баранавай, суддзі суда Ленінскага раёна Гродна Мікалая Сяргейкі, міліцыянераў з Мінска, Гродна і Магілёва.

Лазару 38 гадоў. Ён мае вышэйшую адукацыю, працаваў кіроўцам у прыватнай фірме. З шасці дзяцей трое непаўнагадовыя (аднаму з іх два гады). 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі