За абвалены мост на Нямізе будуць судзіць намесніка дырэктара "Гораўтамоста"
Мост на Нямізе / sb.by
Крымінальная справа за мост, які абваліўся ў Мінску над вуліцай Нямігай, накіраваная ў суд, паведамляе прэс-служба Генпракуратуры.
Абвінавачаным па ёй праходзіць намеснік дырэктара дзяржпрадпрыемства "Гораўтамост": яго будуць судзіць за службовую халатнасць.
Следства прыйшло да высновы, што абвінавачаны ведаў пра дэфекты моста. Але не арганізаваў рамонт, пакуль гэтыя дэфекты былі бяспечнымі для моста і вымагалі мінімальных выдаткаў.
Мост над Нямігай абваліўся ў ноч на 8 студзеня 2022 года. Новы на яго месцы быў узведзены цягам некалькіх месяцаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.