За бронзу баскетбольнага чэмпіянату Еўропы Беларусь пазмагаецца з Іспаніяй
Матч пройдзе у Будапешце ў нядзелю, 28 чэрвеня, пачатак у 17.30 паводле беларускага часу.
Жаночая баскетбольная зборная Беларусі пазмагаецца за бронзу чэмпіянату Еўропы. Пра гэта стала вядома 26 чэрвеня пасля таго, як каманда Анатоля Буяльскага ў паўфінале саступіла Сербіі — 72:74 (18:18, 20:18, 19:23, 15:15). Сапернікам беларусак стаў няўдачнік іншага паўфінала, у якім сустракаліся каманды Іспаніі і Францыі. Францужанкі выйгралі з лікам 63:58 (15:13, 14:18, 22:15, 12:12).
Матч за бронзу Беларусь — Іспанія пройдзе ў Будапешце ў нядзелю, 28 чэрвеня, пачатак у 17.30 паводле беларускага часу. У той жа дзень пройдзе і фінальны матч Сербія — Францыя.
Больш падрабязна пра гульню зборнай Беларусі на кантынентальным першынстве гл. тут.
Фота: eurobasketwomen2015.com