За месяц дзеяння ўказа Лукашэнкі №567 прыкрытыя 1000 аб’ектаў гандлю

За месяц дзеяння ўказа Аляксандра Лукашэнкі №567 “Пра дадатковыя меры па абароне правоў спажыўцоў” у Беларусі часова прыпыненая дзейнасць каля 1000 аб’ектаў гандлю. 200 з іх — харчовыя крамы. Пра гэта тэлеканалу СТБ паведаміў галоўны дзяржаўны санітарны лекар Ігар Гаеўскі.

Агулам за месяц існавання ўказу адмысловыя камісіі праверылі каля 5000 суб’ектаў гаспадарання. Па словах Гаеўскага, закрыццё крамаў з’яўляецца крайняй мерай і прымяняецца толькі ў выпадку комплексных і рэгулярных парушэнняў. На цяперашні момант працу аднавілі каля 500 аб’ектаў гандлю.

Фота — ctv.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі