За падабайку ў "Аднакласніках" магілёвец атрымаў тры гады калоніі

За падабайку ў "Аднакласніках" магілёвец атрымаў тры гады калоніі

Магілёўца Сяргея Цыгіба за адзін "клас", пастаўлены ў "Аднакласніках", асудзілі на тры гады калоніі агульнага рэжыму і аштрафавалі на 8000 рублёў (250 базавых велічыняў). Як піша праваабарончы канал MAYDAY.TEAM, прысуд вынесла суддзя Ленінскага раёна Магілёва Алена Літвіна.

Такі прысуд Цыгіб атрымаў за адзіную падабайку. У верасні 2021 года ён гартаў стужку навін у сацсетцы і пабачыў відэа "Мент-паліцай, які атрымае два пажыццёвыя тэрміны". Ён паставіў "клас", пасля чаго відэа адлюстравалася на яго асабістай старонцы ў "Аднакласніках".

На Цыгіба пачалі адразу тры крымінальныя справы — за "незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных даных" (арт. 203-1 КК), "абразу Аляксандра Лукашэнкі" (арт. 368 КК) і "абразу прадстаўніка ўлады" (арт. 369 КК).

Праваабаронцы падкрэслівюць, што сам Цыгіб ніколі не ўдзельнчаў ў пратэстах і не меў адміністрацыйных затрыманняў па палітычных справах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі