За паўгоддзе Беларусь залучыла замежных інвестыцыяў на $4,4 мільярда

Аб’ём замежных інвестыцыяў у эканоміку Беларусі ў першым паўгоддзі гэтага года склаў 4,4 мільярда долараў. Гэта на 4,4% болей, чым за такі самы перыяд летась, паведамляе БЕЛТА. Болей за 70% інвестыцый прыйшло з Расіі. Сярод іншых краінаў, з якіх Беларусь таксама залучыла значныя грошы, — Аўстрыя, Нідэрланды, Кіпр і Вялікая Брытанія. Інвестыцыі паступалі пераважна ў транспартную сферу, у прамысловасць, а таксама ў сферу гандлю і грамадскага харчавання.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі