За рэпост з TUT.by магілёўца арыштавалі на 10 сутак

За рэпост з TUT.by магілёўца арыштавалі на 10 сутак

1 лістапада суд Ленінскага раёна Магілёва асудзіў на 10 сутак арышту каардынатара партыі БХД па Магілёўскай вобласці Алега Аксёнава, піша праваабарончы ТГ-канал MAYDAY.

Аксёнава затрымалі 31 кастрычніка. На яго пачалі адміністрацыйную справу паводле арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў). Як заяўляюць праваабаронцы, нагодай стаў рэпост артыкула з партала TUT.by, які ўлады прызналі экстрэмісцкім. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі