За спробу падпалу лецішча старшыні Вярхоўнага суда мінчук атрымаў 10 гадоў
Напрыканцы сакавіка ў Мінскім абласным судзе адбыўся закрыты працэс над 39-гадовым мінчуком Аляксандрам Зайцавым, паведамляюць праваабаронцы.
Яго вінавацілі па ч. 1 арт. 14 і ч. 2 арт. 289 Крымінальнага кодэкса (замах на акт тэрарызму, здзейснены групай асобаў па папярэдняй змове).
Зайцава затрымалі 22 жніўня 2021 года каля лецішча старшыні Вярхоўнага суда Валянціна Сукалы. Ён спрабаваў падпаліць лецішча, што кваліфікавалі як акт тэрарызму.
У абвінавачанні гаварылася: "Абвінавачаны не змог давесці свой намер да канца, паколькі супрацоўнікі праваахоўных органаў своечасова спынілі супрацьпраўныя дзеянні, чым забяспечылі грамадскую бяспеку".
Суддзя Сяргей Епіхаў прысудзіў Зайцаву 10 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.