"Зачыстка" ў Пінску: затрымалі не менш за пяць чалавек

"Зачыстка" ў Пінску: затрымалі не менш за пяць чалавек

2 жніўня ў Пінску адбылася "палітычная зачыстка". Як паведамляе "Вясна", затрымалі не менш за пяць чалавек.

Сярод затрыманых — Алесь Рамановіч і Дзяніс Сядых, якіх раней затрымлівалі ўжо неаднаразова. 

У пінчукоў прайшлі ператрусы. Аднаму, як мяркуецца, пагражае крымінальны артыкул "за распальванне варожасці".

Раней сілавікі ладзілі зачысткі ў Іванаве і Драгічыне на Брэстчыне, а таксама ў Мазыры і Хойніках на Гомельшчыне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі