Закрылі крымінальную справу на рускага класіка Дастаеўскага
1 жніўня на расійскай Камчатцы нарэшце скончылі расследаванне, якое вялі ажно два з паловай гады.
Даўно памерлага пісьменніка Фёдара Дастаеўскага правяралі на прадмет парушэння адразу двух артыкулаў расійскага Крымінальнага кодэксу: “падбухторванне” і “непавага да суда”.
Галоўнай прычынай расследавання стаў раман “Ідыёт”, то бок, сама назва твору. Менавіта гэтае слова ў красавіку 2011 года прамовіў у міравым судзе расіянін Яўген Фядорка, адказваючы на пытанне свайго апанента Чэчыкава.
Суддзя абмежаваўся толькі заўвагай, а вось судовы прыстаў у гэтым ёмістым слове ўбачыў прыкметы крымінальнага злачынства. У выніку Яўген Фядорка вымушаны быў “здаць” тых, што падштурхнуў яго на парушэнне закону. Ён напісаў заяву пра тое, што яшчэ ў школьныя гады захапляўся раманам Дастаеўскага і слова “ідыёт” запазычыў з класічнага твору ў якасці тэрміну.
Лінгвістычная экспертыза працяглы час высвятляла, ці варта лічыць назву раману Дастаеўскага лаянкавым словам і нарэшце пастанавіла: слова сапраўды абразлівае. Аднак Яўген Фядорка на гэтым не спыніўся і заявіў, што Дастаеўскі падбухторваў яго да выкарыстання гэтага слова. Падазраваны быў гэтулькі настойлівым, што справу пачалі расследаваць. Яна разраслася ажно на тры тамы. Расследаванне доўжылася некалькі месяцаў, пакуль нарэшце справу не закрылі: класік даўно памёр. Аднак пераслед самога Фядоркі таксама спынілі, перадае ВВС.