Замак Дракулы закрылі для турыстаў — з-за мядзведзяў
Румынскія ўлады закрылі доступ да адной з папулярных славутасцяў — замку Паенары, знакамітаму, дзякуючы легендзе пра графа Дракулу. Турыстаў хочуць абараніць, але не ад вампіраў: каля замка завялася бурая мядзведзіха, якая гадуе патомства. З драпежніцай сутыкаліся турысты, якія падымаліся да руінаў старога замка па лесвіцы вышынёй у 1480 прыступак.
Міністэрства аховы навакольнага асяроддзя дало мясцовым уладам дазвол вывезці жывёлаў, аднак пакуль няясна, куды іх можна накіраваць. Паліцыя мяркуе, што мядзведзяў прывабіла ежа, якую турысты пакідаюць пасля сябе вакол замка.
Гіды называюць Паенары “сапраўдным замкам Дракулы” ў адрозненне ад больш папулярнага Брана, дзе князь Валахіі Улад Цэпеш, прататып Дракулы, толькі зрэдку спыняўся, паведамляе ВВС.