Замест Егіпта беларускія турысты адпраўляюцца ў Турцыю
Менавіта гэтая краіна стала самай папулярнай у беларусаў, якія адмовіліся ад забраніраваных тураў у Егіпет.
Паводле рэкамендацыі Міністэрства спорту і турызму найбуйнейшыя беларускія тураператары прыпынілі дзейнасць па адпраўцы турыстаў у Егіпет. Па словах тураператараў, якія перадае БЕЛТА, самай папулярнай альтэрнатывай Егіпту з'яўляецца Турцыя. Акрамя таго, узраслі продажы тураў у Грэцыю і Балгарыю. Выпадкі адмоваў ад запланаванага адпачынку адзінкавыя, кажуць тураператары.
Па словах дырэктара дэпартамента па турызме Мінспорту Вадзіма Кармазіна, плануецца, што ўсе беларускія турысты вернуцца з Егіпту да 30 жніўня. Цяпер, па звестках Мінспорту, у Егіпце знаходзіцца каля 900 грамадзян Беларусі.
Фота — goldenmile.biz