Запазычанасць ІП і арганізацый па ўнёсках у ФСАН вырасла да 11,7 мільёнаў рублёў
З ліпеня 2020 года запазычанасць наймальнікаў і індывідуальных прадпрымальнікаў па ўнёсках у ФСАН вырасла прыблізна на 200 тысяч рублёў, піша tut.by са спасылкай на сайт ведамства. На пачатак года не паспелі своечасова заплаціць унёскі 875 арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў. У спіс даўжнікоў трапілі ІП і арганізацыі з запазычанасцю ад 100 рублёў.
Пры гэтым яшчэ ў красавіку мінулага года гэтая запазычанасць была амаль удвая большая. Скарачэнне на працягу некалькіх месяцаў звязана з тым, што прэзідэнцкі ўказ № 70 "Аб развіцці аграпрамысловага комплекса Віцебскай вобласці" прадугледжвае адтэрміноўку па плацяжах у фонд.
На пачатак года найбольш даўжнікоў было ў Мінскай вобласці — 240 арганізацый і ІП (зіх у Мінску — 168). Найменей — у Гродненскай — каля 34. На другім месцы ідзе Віцебская вобласць — 153, у Брэсцкай — 140, Магілёўскай — 98, Гомельскай — 42. Сярод даўжнікоў значыцца нямала будаўнічых арганізацый.
Праз несвоечасовыя выплаты найсмальнікаў у ФСАН у Беларусі на сёння каля 47 тысяч чалавек трапілі у так званую "пенсійную пастку".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.