Затрымалі беларуса, які прыехаў з Польшчы да сваякоў у адпачынак

Затрыманы беларус

Затрыманы беларус / тг-канал сілавікоў

Беларуса, які прыехаў на радзіму ў адпачынак, затрымалі супрацоўнікі ГУБАЗіКа. Відэа з мужчына з'вяілася ў тг-канале, набліжаным да сілавікоў.

Мужчына на відэа кажа, што пастаянна жыве і працуе ў Польшчы. У Беларусь ён прыехаў да сваякоў у адпачынак. Яго затрымалі за наведванне імтынгаў і "негатыўныя каментары" на адрас міліцыянтаў і ўлады.

Невядома, у якім статусе знаходзіцца мужчына і па якіх артыкулах яго вінавацяць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі