Затрымалі экс-мадэратара сеткі "Кіроўцы 97%", яго не маглі вылічыць два гады
Аляксандр Пыка / фота з яго сацсетак
Сілавікі затрымалі былога мадэратара сеткі "Кіроўцы 97%", якога не маглі вылічыць два гады, піша "Наша Ніва". Відэа з затрыманым маладым чалавекам з'явілася на іх канале.
Гэта 32-гадовы Аляксандр Пыка. Хутчэй за ўсё, затрымалі яго выпадкова або з нейкай іншай нагоды, а потым знайшлі ў тэлефоне старыя перапіскі, якія ён не выдаляў.
Сілавікі выклалі скрыншоты з яго акаўнту. Усе яны старыя — верагодна, Пыка даўно ўжо не мае дачынення да мадэрацыі канала.
Дарэчы, на яго тэлефоне захавалася нават перапіска з акаўнтам Morpheus. Ён належаў Дзмітрыю Сасноўскаму, які ўдзельнічаў у "замаху" на Азаронка і якому нядаўна запрасілі 20 гадоў зняволення.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.