Затрымалі музыку, які пераклаў песні Scorpions на беларускую

Аляксандр Хадасевіч / фота з яго старонкі "Вконтакте"
Аляксандр Хадасевіч / фота з яго старонкі "Вконтакте"

Сілавікі затрымалі музыку Аляксандра Gishtall Хадасевіча, піша "Наша Ніва" са спасылкай на праўладныя каналы.

Яму 34 гады, ён грае на бас-гітары, гітары і спявае. Хадасевіч паспеў паўдзельнічаць у некалькіх гуртах, цяпер яго асноўны праект называецца Lirival.

З відэа сілавікоў вынікае, што музыку затрымалі за некалькі каментароў у тэлеграме, якія сілавікі палічылі "негатыўнымі". Яшчэ адной прычынай затрымання стаў кавер на песню Scorpions "Вецер перамен" ад праекта Lirival.

Невядома, ці пачалі на Хадасевіча крымінальную справу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі