Затрыманых актывістаў кампаніі "Гавары праўду!" адпусцілі без пратаколаў
Усіх актывістаў грамадзянскай кампаніі "Гавары праўду!" міліцыянты адпусцілі без пратаколаў. Пра гэта БелаПАН паведаміў актывіст кампаніі Юры Фабішэўскі. Агулам былі затрыманыя 7 актывістаў кампаніі ды дзве журналісткі. Як паведамляла Еўрарадыё, затрыманні адбыліся падчас раздачы абітурыентам паслання Ўладзіміра Некляева. Усіх іх пратрымалі ў пастарунках тры гадзіны.
Тым не менш у Мінску абітурыентам рададзеныя каля трох тысяч улётак са зваротам Някляева. Акцыя прайшла і ў іншых гарадах краіны.
Тым не менш у Мінску абітурыентам рададзеныя каля трох тысяч улётак са зваротам Някляева. Акцыя прайшла і ў іншых гарадах краіны.