Затрыманым чыноўнікам "Белнафтахіма" з'яўляецца Уладзімір Волкаў

Следчыя органы спачатку не паведамлялі імя затрыманага чыноўніка. Агенцтва "Інтэрфакс-Захад" са спасылкай на крыніцу ў нафтавай галіне паведамляе, што гаворка ідзе пра Уладзіміра Волкава. У канцэрне ён курыраваў нафтаперапрацоўчую прамысловасць, а таксама пытанні экспарту і імпарту нафтапрадуктаў. Пазней Следчы камітэт пацвердзіў, што затрымалі менавіта Уладзіміра Волкава.



Суразмоўца агенцтва адзначыў, што Следчы камітэт вядзе гаворку пра атрыманне чыноўнікам хабару ў перыяд лютага-кастрычніка 2013 года: "То бок, гэта дае падставы меркаваць, што скандальны растваральны бізнэс тут ні пры чым".



Як паведамляла Еўрарадыё, чыноўніка вінавацяць у атрыманні 19 тысяч долараў. Гэтыя грошы, па звестках следства, ён атрымаў сёлета за люты—кастрычнік.



На фота belneftekhim.by Уладзімір Волкаў — злева
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі