У абменніках курс пакупкі долара будзе вышэйшы, чым курс продажу
Банкі абавязалі павысіць курс пакупкі валюты ў насельніцтва. Каб людзі здавалі валюту ў абменнікі, а не шукалі "валютчыкаў".
Нацыянальны банк Беларусі параіў банкам памяняць палітыку курсаўтварэння ў абменных пунктах. Як паведамляе партал tut.by, з 23 снежня курс пакупкі насельніцтвам валюты павінен быць меншы за рэальны курс продажу на 5%. Гэта было агучана ў панядзелак на нарадзе ў Нацбанку.
Такім чынам, з аўторка на табло ў абменным пункце курс пакупкі долара будзе вышэйшы, чым курс продажу. Бо, як вядома, курс там пазначаецца без уліку збору ў 30%.
Такое рашэнне было прынятае з мэтай заахвочвання насельніцтва здаваць валюту менавіта ў абменнікі і не дапусціць стварэння "чорнага рынку".
Лукашэнка: Невядома, што заўтра будзе з доларам (відэа)
Фота — АР