Заяц: Не трэба драматызаваць сітуацыю са свіной чумой

"Драматызаваць не трэба тую сітуацыю, якая склалася ў Беларусі... Ёсць ачагі захворвання, дзе прыняты ўсе меры, каб лакалізаваць ачагі і не дапусціць распаўсюджвання афрыканскай чумы свіней. Праца ветэрынарных службаў па ўзаемадзеянні з насельніцтвам вядзецца зладжана і арганізавана", - падкрэсліў Леанід Заяц.

Адказваючы на пытанне аб тым, колькі будзе доўжыцца афрыканская чума свіней у Беларусі, міністр не стаў рабіць прагнозаў, інфармуе БелТА.

Нагадаем, што на сумеснай нарадзе будуць абмяркоўвацца пытанні далейшага ўзаемадзеяння па недапушчэнні распаўсюджвання і лакалізацыі АЧС. Акрамя кіраўнікоў ветслужбаў Беларусі, Расіі і Украіны ў сустрэчы бяруць удзел кіраўнік прадстаўніцтва Міжнароднага эпізаатычнага бюро па Усходняй Еўропе Казімір Лукаускас і віцэ-прэзідэнт рэгіянальнай камісіі МЭБ па Еўропе Іван Бісюк.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі