Зборная Галандыі перамагла Аўстралію — 3:2 (відэа)
18 чэрвеня на футбольным чэмпіянаце свету ў Бразіліі прайшоў матч групы "В", які атрымаўся адным з лепшых на першынстве.
У першым тайме на працягу 2 хвілін каманды абмяняліся галамі. На гол Робена аўстралійцы адказалі прыгожым ударам Кэхіла.
Едзінак на 54-й хвіліне рэалізуе пенальці, прызначаны за гульню рукой Янмаата. На 58-й ван Персі зраўнівае лік — 2:2, а на 68-й Дэпай, які выйшаў на замену, выводзіць Галандыю наперад — 3:2.
У выніку, Галандыя датэрмінова выйшла ў наступны раўнд, а Аўстралія згубіла шанцы на тое, каб згуляць у 1/8 фінала, паколькі мае ўжо два паражэнні.
Сёння пройдзе матч Іспанія — Чылі. Іспанцы, якія на старце прайгралі Галандыі, будуць змагацца толькі за перамогу.
Фота — Reuters