Зборная Уругвая выйграла ў Англіі — 2:1, двойчы вызначыўся Суарэс (відэа)
У групе D на футбольным чэмпіянаце свету ў Бразіліі у чацвер прайшоў адзін паядынак, але яго называлі "матчам смерці".
Як вядома, уругвайцы і англічане свае першыя матчы прайгралі і цяпер ім патрэбная была перамога, каб прэтэндаваць на выхад у 1/8 фінала. Героем паядынка стаў Луіс Суарэс, які ўпершыню выйшаў на поле пасля траўмы і забіў два галы! Ён адкрыў лік на 39-й хвіліне, аднак Руні яго зраўняў на 75-й. Праз 10 хвілін Суарэс забівае пераможны гол.
Цяпер у групе па 3 ачкі маюць зборныя Італіі, Коста-Рыкі (у іх матч у запасе) і Уругвая, у Англіі ачкоў няма.
Фота — Reuters