Зборная Уругвая выйшла ў 1/8 фінала чэмпіянату свету (відэа)

У групе "D" за пуцёўку ў плэй-оф змагаліся ўругвайцы і італьянцы, у якіх пасля двух матчаў было па 3 ачкі. Італію задавольвала нічыя, паколькі ў іх была лепшая розніца забітых і прапушчаных мячоў.



Гульня была роўная, галявых момантаў гульцы стварылі мала. На 59-й хвіліне за грубую гульню з поля быў выдалены паўабаронца зборнай Італіі і "Ювентуса" Клаўдзіё Маркізіё. Гуляючы ў большасці, зборная Уругвая здолела забіць такі патрэбны гол, на 81-й хвіліне вызначыўся Дзіега Гадзін. Уругвай перамог з лікам 1:0.



У іншым матчы зборныя Коста-Рыкі і Англіі згулялі ўнічыю 0:0.



У выніку, з групы "D" у 1/8 фінала выйшлі зборныя Коста-Рыкі (7 ачкоў) і Уругвая (6 ачкоў).
 

Фота — Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі