Зборная ЗША выйграла ў Ганы — 2:1
Прычым першы гол у браму Ганы быў забіты на 30-й секундзе гульні. Яго забіў Клінт Дэмпсі.
Адказаць на яго ганійцы змаглі толькі на 82-й хвіліне. Але за 4 хвіліны да заканчэння асноўнага часу амерыканцы зноў вырваліся наперад. Гульня так і закончылася з лікам 2:1 на карысць ЗША.
Перад гэтым на чэмпіянаце свету па фуболе была зафіксавана першыя нічыя: зборныя Ірана і Нігерыі згулялі з лікам 0:0.
17 жніўня на мундыялі адбудуцца наступныя сустрэчы: Бельгія — Алжыр (19:00), Расія — Карэя (01:00) і першы матч другога туру паміж Бразіліяй і Мексікай (22:00).
Фота — 1tv.com.ua