Здзвіжкова перавялі ў турэмны шпіталь з-за рэзкага пагаршэння зроку
Былога намесніка галоўнага рэдактара газеты “Згода” Аляксандра Здзвіжкова перавялі ў турэмны шпіталь з-за рэзкага пагаршэння зроку.
Пра гэта Еўрарадыё паведаміла маці журналіста Ганна Анатольеўна, якая ўчора прыязджала ў шпіталь.
“Я размаўляла з дзяжурнымі, перадала перадачу. Усе прадукты і рэчы, якія ён прасіў у лісце, я яму перадала. Таксама я паразмаўляла з лекарам. Сын ляжыць у вочным аддзяленні. Лекар-акуліст распавёў, што ў яго вельмі кепска са зрокам”.
Па словах лекараў, у дадзены момант стан Аляксандра Здзвіжкова здавальняючы. Яму паставілі дыягназ — прагрэсіруючая блізарукасць.
Пра тэрміны выпіскі ў турэмным шпіталі не паведамляюць. Нагадаем, журналіста асудзілі на тры гады за перадрук з дацкай прэсы карыкатур на прарока Мухамеда.