Жанчына 34 гады захоўвае “алімпійскую” каўбасу (відэа)
У 1980 годзе Валянціна Кокарава працавала на мясакамбінаце, якому выпаў гонар прыгатаваць сервелат найвышэйшага гатунку для алімпійцаў.
Белгародскі камбінат рабіў каўбасу без дабавак, выключна з мяса маладых бычкоў.
Далікатэс, натуральна, спадабаўся ўдзельнікам алімпіяды. На знак удзячнасці Алімпійскі камітэт прэміяваў працаўнікоў мясакамбінату і падарыў ім па палцы іхнай жа каўбасы.
Сваю долю ўнікальнага для часоў паўсюднага дэфіцыту вырабу жыхарка Белгарада Валянціна Сцяпанаўна захавала на памяць. Цяперашнюю ж каўбасу пенсіянерка сама не есць і нікому не раіць, але ўжо з іншых меркаванняў, распавядае Белсат.