Журналіста Невяроўскага пахаваюць 20 кастрычніка на могілках у Калодзішчах

Пахаванне журналіста Альгерда Невяроўскага адбудзецца 20 кастрычніка на могілках у Калодзішчах. БелаПАН інфармуе, што развітальная працэсія адправіцца ў 12 гадзін ад дома ў Мінску, дзе жыў журналіст (вуліца Каліноўскага, дом 40, кватэра 16).

Невяроўскі памёр у Беластоку на 41-м годзе жыцця. 18 верасня ён быў шпіталізаваны з інфарктам і з тых часоў знаходзіўся ў коме. 1 кастрычніка была зафіксаваная смерць ад спынення сардэчнай дзейнасці.

У журналіста засталіся двое дзяцей: 14-гадовая дачка Івона і 13-гадовы сын Чэслаў.

Цела Невяроўскага крэміравалі 7 кастрычніка ў Варшаве.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі